Беларуская Служба

У Польшчы прайшло Дыпламатычнае адкрыццё года

09.02.2023 17:21
Польская гаспадарчая палата правяла сустрэчу з дыпламатычным корпусам.
Ілюстрацыйны здымакKrajowa Izba Gospodarcza

Па традыцыі ўжо ў восьмы раз Польская гаспадарча-прамысловая палата арганізавала Дыпламатычнае адкрыццё года. Гэта перыядычная сустрэча свету бізнесу, прадстаўнікоў самакіравання з членамі дыпламатычнага корпуса. У гэтым годзе мерапрыемства прайшло пад лозунгам: «Насустрач светлай будучыні».

Дыпламатычнае адкрыццё года - гэта пляцоўка для прэзентацыі планаў міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва і ўдзелу асобных цэнтральных і мясцовых органаў улады, у тым ліку гаспадарчага самакіравання. Прапагандуючы польскую эканоміку сярод амбасадараў, акрэдытаваных у Польшчы, Польская гандлёвая палата дапамагае стварыць спрыяльнае асяроддзе для польскіх прадпрымальнікаў, інвестараў і экспарцёраў.

Дыпламатычнае адкрыццё года – гэта таксама магчымасць прадставіць турыстычны, культурны і, перш за ўсё, інвестыцыйны патэнцыял польскіх рэгіёнаў. Асабліва каштоўным у гэтым плане з'яўляецца цеснае супрацоўніцтва з упраўленнямі мясцовага самакіравання, якое накіравана на развіццё рэгіянальнага прадпрымальніцтва і заахвочванне мясцовых кампаній да выхаду на знешнія рынкі.

Падчас сёлетняга  Дыпламатычнага адкрыцця года Падкарпацкае ваяводства выступіла стратэгічным партнёрам, шырока прэзентуючы свой эканамічны і культурны патэнцыял. Свае прапановы прадставілі таксама Мазоўша, Падляшша й Сілезія. Таксама прысутнічала прадстаўніцтва Куяўска-Паморскага ды Люблінскага ваяводстваў.

ПР/юл